Вызначаны пераможцы агульнарэспубліканскага эканамічнага конкурсу

3 лютага, Мінск /Андрэй Шмыгін — БЕЛТА/. Вызначаны пераможцы агульнарэспубліканскага эканамічнага конкурсу, фінал якога прайшоў на базе Беларускага інстытута правазнаўства. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у аргкамітэце, галоўная мэта конкурсу — павышэнне эканамічнай дасведчанасці сярод маладых людзей, а таксама ўзмацненне цікавасці да эканамічнай адукацыі. Конкурс складаўся з 9 завочных тураў, па выніках якіх адабрана 30 удзельнікаў з максімальнай колькасцю балаў. У фінале спаборніцтваў першае месца заняў студэнт 5 курса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Аляксандр Забароўскі. Другое і трэцяе месцы дасталіся адпаведна вучаніцы 10 класа сталічнай гімназіі нумар 2 Вользе Карповіч і студэнту 3 курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Аляксандру Губічу. Арганізатарам першага такога конкурсу ў рэспубліцы выступіў Цэнтр навучальных тэхналогій ЗАТ «БелХард Груп» пры падтрымцы міністэрстваў эканомікі і адукацыі Беларусі.